Электратэхніка — вобласць тэхнічных навук, што вывучае атрыманне, размеркаванне, пераўтварэнне і выкарыстанне электрычнай энергіі.
Электратэхніка вылучылася ў самастойную навуку з фізікі ў канцы XIX стагоддзя.
У наш час электратэхніка складаецца з некалькіх навук: электраэнергетыкі, электронікі, сістэм кіравання, апрацоўкі сігналаў і тэлекамунікацыі. Асноўнае адрозненне ад электронікі заключаецца ў тым, што электратэхніка вывучае праблемы, звязаныя з сілавымі буйнагабарытнымі электроннымі кампанентамі: лініі электраперадачы, электрычныя прывады, у той час як у электроніцы асноўнымі кампанентамі з’яўляюцца камп’ютары і інтэгральныя схемы. У іншым сэнсе, у электратэхніцы асноўнай задачай з’яўляецца перадача электрычнай энергіі, а ў электроніцы — інфармацыі.
Катэгорыя:Тэхнічныя навукі