PDF (абрэвіятура ад , вымаўляецца пі-дзі-эф) — кроссплатформенны фармат электронных дакументаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаннем шэрагу магчымасцей мовы PostScript. У першую чаргу прызначаны для прадстаўлення ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасць сучаснага прафесійнага друкарскага абсталявання можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэння PDF-дакументаў з'яўляецца віртуальны прынтар, гэта значыць дакумент фактычна ствараецца ў сваёй спецыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.

PDF з'яўляецца адкрытым стандартам ISO 32000Фармат PDF стаў міжнародным стандартам.

Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымедыя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае механізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасці дакументаў. Ёсць магчымасць імпартавання з большасці сучасных фарматаў тэкставых дакументаў, вектарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасць спадарожнай дакументацыі.

Пабочныя праграмы для работы з PDF Кросплатформенныя OpenOffice.org — свабодны кросплатформенны офісны пакет з функцыяй экспарту ў PDF. pdfTeX — варыянт сістэмы камп’ютарнай шыхтоўлі TeX/LaTeX, які наўпрост стварае PDF-файлы. Ghostscript — свабодны праграмны інтэрпрэтатар мовы PostScript. Можа ўжывацца для стварэння, канвертавання і прагляду PDF-файлаў. Xpdf — свабодная праграма прагляду PDF-файлаў для X Window System. Ужываная як рухавік для шмат якіх іншых праграм прагляду.

Пад сістэмы Linux Evince — свабодная праграма для прагляду PDF, PostScript і іншых падобных фарматаў; частка GNOME KPDF — праграма прагляду PDF-файлаў для KDE. XPDF — праграма прагляду PDF-файлов. Без прывязкі да бібліятэк QT і GTK.

Пад Microsoft Windows Foxit Reader — умоўна-бясплатная праграма для прагляду PDF-файлаў. Памер праграмы 3,5 Мб, усталявання не патрабуе. Sumatra PDF — свабодная (GPLv2) праграма для прагляду PDF-файлаў. ABBYY PDF Transformer — shareware праграма для стварэння і пераўтварэння PDF-файлаў з любога офіснага прыкладання і пераўтварэнне PDF-файлаў у дакументы фарматаў, прыдатных для рэдагавання (Microsoft Word, RTF і інш.). PDFCreator — свабодная праграма для стварэння файлаў PDF. Можа ўжывацца з любым прыкладаннем Microsoft Windows, якое мае магчымасць друкавання дакументаў. STDU Viewer — свабодная праграма для прагляду файлаў PDF, DjVu, TIF. Памер праграмы 1.46 МБ. Стабільнейшая за прадукты FoxIt.

Рознае PDF Software

Глядзіце таксама DjVu PDF/A

Спасылкі PDF Specifications, including the PDF Reference for PDF 1.7, PDF 1.6 (ISBN 0-321-30474-8), PDF 1.5, PDF 1.4 (ISBN 0-201-75839-3), PDF 1.3 (ISBN 0-201-61588-6) Adobe: PostScript vs. PDF - Official introductory comparison of PS, EPS vs. PDF. Adobe PDF 101: Quick overview of PDF Фармат PDF афіцыйна стаў стандартам ISO ISO 32000-1:2008 Document of the PDF Standard at the International Organization for Standardization (chargeable) ISO 19005-1:2005 Document of the PDF/A-1 Standard at the International Organization for Standardization (chargeable)

Катэгорыя:Вектарная графіка