Седымента́цыя — накіраваны рух часціц у полі дзеяння гравітацыі або цэнтрабежных сіл. Хуткасць седыментацыі залежыць ад масы, памеру і формы часціцы, глейкасці і шчыльнасці асяроддзя, а таксама ад паскарэння сілы цяжару і дзеючых на часціцы цэнтрабежных сіл.
У полі гравітацыйных сіл седыментыруюць часціцы грубадысперсных сістэм; у полі цэнтрабежных сіл магчымая седыментацыя калоідных часціц і макрамалекул (гл. цэнтрыфугаванне). Седыментацыю выкарыстоўваюць у прамысловасці пры ўзбагачэнні карысных выкапняў, розных прадуктаў хімічнай і нафтахімічнай тэхналогіі, пры водаачышчэнні і інш. Седыментацыя ў цэнтрыфугах і ўльтрацэнтрыфугах, а таксама ў гравітацыйным полі ляжыць у аснове седыментацыйнага аналізу.
Гл. таксама Алювій
Літаратура
Химический энциклопедический словарь — М.: Советская энциклопедия, 1983.
Катэгорыя:Калоідная хімія