Лімі́т, у старых і агульных слоўніках названы таксама грані́ца  — адно з асноўных паняццяў матэматыкі. Сутнасць паняцця ліміту заключаецца ў тым, што некаторая велічыня, залежная ад зменнай, пры пэўным змяненні апошняй адвольна блізка набліжаецца да пэўнай сталай велічыні. Паняцце блізкасці асноўнае пры азначэнні ліміту. Залежна ад таго, у якіх прасторах яго ўводзяць, паняцце ліміту набывае пэўны сэнс.

На паняцці ліміту грунтуюцца асноўныя паняцці матэматычнага аналізу: непарыўнасць, вытворная, дыферэнцыял, інтэграл.

Ліміт у матэматычным аналізе

Ліміт паслядоўнасці

Ліміт паслядоўнасці азначаецца для паслядоўнасці элементаў тапалагічнай прасторы пры імкненні да бесканечнасці. Кажуць, што паслядоўнасць збягаецца да свайго ліміту , калі для любога наваколля элемента існуе нумар , такі што для ўсіх выконваецца . Таксама існуе сінанімічнае азначэнне: кажуць, што паслядоўнасць збягаецца да свайго ліміту , калі для любога , якое больш за нуль, існуе , якое залежыць ад , пры якім для любога n большага за N выконваецца няроўнасць: . Збежнасць паслядоўнасці да ліміту запісваюць як

Ліміт функцыі

Няхай і  — тапалагічныя прасторы. Няхай функцыя вызначана на мностве , якое з’яўляецца падмноствам прасторы . Будзем лічыць, што ў любым наваколлі пункта ёсць хаця б адзін пункт мноства .

Пункт называюць лімітам функцыі пры імкненні да , калі для ўсякага наваколля пункта ў прасторы існуе такое наваколле пункта у прасторы , што для адвольнага пункта яго вобраз належыць , г.зн.

Пры гэтым пішуць

або пры .

Ліміт інтэгральных сум

Няхай на адрэзку вызначана функцыя . Падзелім гэты адрэзак пунктамі на частак і на кожным з атрыманых меншых адрэзкаў возьмем адвольны лік . Інтэгральная сума вызначаецца як

Калі існуе канечны ліміт інтэгральных сум пры імкненні да нуля найбольшай з рознасцей , то яна называецца вызначаным інтэгралам Рымана ад функцыі на адрэзку .

Інтэграл Лебега таксама вызначаецца як ліміт інтэгральных сум, толькі гэтыя сумы будуюцца інакш.

Катэгорыя:Матэматычны аналіз Катэгорыя:Ліміты