Ялі — папуаскі народ, насельнікі заходняй часткі Новай Гвінеі. Пражываюць на тэрыторыі дзяржавы Інданезія. Адрозніваюцца ад суседзяў малым ростам (сярэдні рост мужчыны не перавышае 150 см). Падзяляюцца на 2 моўныя групы — нінія і ангурук, прычым кожная мова мае мноства гутарковых дыялектаў.
Агульная колькасць — 33 тыс.Yali, Ninia — Peoples speaking as Primary LanguageYali, Angguruk — Peoples speaking as Primary Language
Культура Ялі насяляюць ізаляваную горную мясцовасць у заходняй частцы Новай Гвінеі. Сталыя кантакты з цывілізацыяй пачаліся толькі з 1961 г. Асноўныя заняткі — ручное земляробства, паляванне, збіральніцтва. Ялі трымаюць сабак і свінняў. Апошнія выконваюць важныя функцыі ў рэлігійных вераваннях і ў сацыяльным жыцці.
Вёскі будуюць на горных вяршынях у прыдатных для абароны месцах. Кантакты паміж вёскамі не маюць сталага характару, часта суправаджаюцца ваеннымі дзеяннямі. Жытлы драўляныя круглявай формы з дахам, крытым лісцем.
Мужчыны і жанчыны апранаюць кароткія спадніцы з травы і гнуткіх галінак. Жаночая спадніца складаецца з 4 розных пластоў, кожны з якіх дадаецца з пераходам да пэўнага ўзросту. Калі спадніца налічвае ўсе 4 пласты, то яе гаспадыня лічыцца дарослай і можа браць шлюб. Дарослыя мужчыны таксама апранаюць доўгія навершы на пенісы.
Канібалізм У адрозненне ад асмат, ялі не практыкуюць паляванне за галавамі, аднак канібалізм да нядаўняга часу быў шырока распаўсюджанай з’явай. Жыхары адной вёскі часта нападалі на жыхароў іншай толькі для захопу палонных і забойства іх на мяса. Сама назва «ялі» была дадзена суседнімі народамі і значыць «людаед».
Спасылкі The Yali People Yali Tribe — Papua pygmey cannibals The Yali People
Катэгорыя:Папуасы Катэгорыя:Народы Інданезіі