Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2003 (13-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2003-га года.
У турніры прымалі ўдзел 12 каманд, якія змагаліся за дзве пуцёўкі ў Першую лігу. Па прычыне малой колькасці ўдзельнікаў (найменшая колькасць за ўсю гісторыю Другой лігі) пасля звычайнага двухкругавога турніру чатыры лепшыя каманды прайшлі ў фінальны раўнд, дзе дадаткова згулялі яшчэ па два матчы паміж сабой.
Перамогу ў турніры атрымаў клуб «Баранавічы», які разам з нясвіжскім «Верасам» прайшоў у Першую лігу.
Турнірная табліца
Фінальны раўнд
Спасылкі RSSSF.com kick-off.by fcgomel.elitno.net
2003 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у футболе