Варонецкі замак — абарончае збудаванне ў в. Варонічы Вялікага Княства Літоўскага (цяпер вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці), збудаванае паводле загаду Жыгімонта Аўгуста.

Адыгрываў істотную ролю ў час Інфлянцкай вайны. У 1581 годзе быў узяты войскамі Стэфана Баторыя.

Ад замка захавалася гарадзішча, якое дасюль носіць найменне «замак» і падзяляецца на тры часткі: усходнюю, заходнюю і паўднёвую, аддзеленых адна ад адной ровам.

Літаратура

Спасылкі

Замчышча ў г.п. Варонічы на Radzima.org

Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя Полацкага раёна Катэгорыя:Варонічы (Полацкі раён)