«Classic Christmas» — другі студыйны альбом выканаўцы музыкі кантры Білі Гілмэна.
Альбом складзены з найбольш папулярных у англамоўных краінах калядных песень.
Альбом быў выдадзены неўзабаве пасля трыумфальнага дэбюту «One Voice» і хутка атрымаў сертыфікацыю «Gold» ад Асацыяцыі Гуказапісваючых Кампаній Амерыкі (RIAA).
У чартах «U.S. Billboard 200» альбом дасягнуў пікавай пазіцыі на 42 радку.
Трэк-ліст
Іншае
На кампазіцыю "Warm and Fuzzy" рэжысёр Дэвід МакКалістр зняў музычнае відэа ў канцы 2000 года.
Катэгорыя:Альбомы Білі Гілмэна