Анатоль Паўлавіч Чаркасаў (, Світлаводск, Кіраваградская вобласць, Украіна — ) — беларускі празаік, нарысіст, перакладчык. Бацька Веранікі Чаркасавай.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачага. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Паволжа. У 1943—1944 гг. працаваў у ваеннай установе. Падчас выбуху склада боепрыпасаў быў цяжка паранены. У 1951 г. скончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум, у 1956 г. — аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэктарам, рэдактарам выдавецтва «Беларусь». З 1972 г. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1981 г. — выдавецтва «Юнацтва», у 1986—1989 гг. — загадчык рэдакцыі гэтага выдавецтва.

Творчасць Літаратурнай працай займаецца з 1957 г. Выйшлі кніжкі нарысаў «Балотны скарб» (1959), «Цудоўны камень» (1963), «Старонкі слаўнага летапісу» (1964), «Магутны твой зямляк» (1969), «Волаты на дарогах» (1974).

Аўтар сцэнарыяў дакументальнага фільма «Мазырскі ліст» (зняты ў 1967) і навукова-папулярнага «Наш завод — наш дом» (зняты ў 1968).

Пераклаў творы рускіх і ўкраінскіх дзіцячых пісьменнікаў на беларускую мову, на рускую мову — апавяданні ўкраінскіх празаікаў, балгарскія, чэшскія казкі.

Літаратура

Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з балгарскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з чэшскай мовы Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі