Міхась Лазарук (Міхаіл Арсеньевіч Лазарук; , вёска Ушаловічы, Слуцкі раён — , Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог. Акадэмік Акадэмія педагагічных навук СССР (1982), замежны член Расійскай акадэміі адукацыі. Доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1971).
Біяграфія Нарадзіўся 5 ліпеня 1926 года ў в. Ушаловічы Слуцкага раёна ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю ён атрымаў у Васілінкаўскай няпоўнай сярэдняй школе. У 1940 г. паступіў у Мінскі дарожна-механічны тэхнікум, праз год пачалася вайна.
Пасля вызвалення Случчыны ад нацысцкіх захопнікаў у 1944 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Дайшоў да Берліна. У 1951 годзе скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута і паступіў у аспірантуру пры гэтым інстытуце. Пасля заканчэння аспірантуры (1954) — выкладчык, потым дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1968 года — дэкан філалагічнага факультэта, з 1971 года — прарэктар Мінскага педінстытута. Паўтара года (1959—1960) працаваў на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1978 годзе прызначаны дырэктарам навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства народнай адукацыі БССР.
Памёр 14 лістапада 2000 года ў Мінску.
Навуковая дзейнасць Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1949 г. Аўтар даследаванняў і манаграфій «Пімен Панчанка» (1959), «Пытанні тэорыі літаратуры» (з А. Ленсу, 1964), «Станаўленне беларускай паэмы» (1968), «Беларуская паэма ў другой палавіне XIX — пачатку XX стагоддзя» (1970), зборніка крытычных артыкулаў «Часу непадуладнае» (1981), навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для філалагічных факультэтаў ВНУ «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (з А. Ленсу, 1970, 2-е выданне, 1982), падручніка для 9 класа «Беларуская літаратура ў школе» (з В.Івашыным, 1979, 8-е выданне, 1990), дапаможнікаў «Тэорыя літаратуры» (1967, 2-е выданне, 1971), «Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў» (з А.Ленсу, 1983). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры» (ч. 1-2, 1981, ч. 3, 1983, ч. 4, 1985), працы «Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской» (1988).
Выбраная бібліяграфія
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэн Чырвонай Зоркі, Ордэн Айчыннай вайны II ступені
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Міхась Лазарук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне Катэгорыя:Аўтары падручнікаў