Віленскі збонік — рукапісны помнік старабеларускай пісьменнасці пачатку XVI ст. Летапісны зборнік змяшчае летапіс Аўрамкі, а таксама Віленскі летапіс як яго заключную частку. Зборнік захоўваецца ў Рукапісным зборы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільнюсе, таму і атрымаў такую назву. Рукапіс знойдзены А. В. Рачынскім у Полацку ў XIX ст. і быў падораны ім Віленскай Публічнай бібліятэцыКлосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — , 2000..

Агулам у рукапісе 450 аркушаў, пачатак і канец згублены. Паўуставам канца XV — пачала XVI ст. напісаны аркушы з першага па 435, астатнія напісаны амаль у два разы драбнейшым пісьмомУлащик Н. Н. Предисловие // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. — , 1980. — С. 8.. Гэта частка датавана канцом 1460-х — пачаткам 1470-х гадоў. Першыя 313 аркушаў зборніка змяшчаюць хранограф з дадаткам кароткіх паведамленняў пра хрышчэнне балгараў. Да 335 аркуша ідзе агульнарускі летапіс, які азагалоўлены «Пачатак Рустыі землі» і змяшчае звесткі ад 6453 да 6496 гады. На 335 і 336 аркушах змешчаны пералік рускіх князёў, канчаецца апісаннем уладарства Васіля Васілевіча і пералікам яго сыноў.

На аркушы 436, з якога пачынаецца другая частка зборніка, і яго абароце змешчаны надпіс нейкага Аўрамкі пра напісанне «сей книги, глаголемой летописец» у 1495 годзе ў Смаленску, што мабыць няпэўна, хоць і супадае з дадзенымі філіграназнаўства. Почырк другой часткі зборніка такі самы, што і почырк Аўрамкі. Віленскі летапіс пачынаецца ў ніжняй частцы 437 аркуша і працягваецца да канца рукапісу. Гэта частка зборніка не змяшчае ніякіх заўваг і іншых старонніх надпісаў. Верхняя частка аркуша 450 адваротнага цяпер фактычна нечытэльная. Асноўны змест Віленскага летапісу ахоплівае час уладарства вялікіх князёў Гедыміна, Альгерда і Вітаўта. Паводле Барыса Клоса, Аўрамка не мае дачынення да першай часткі зборніка, а з'яўляецца перапісчыкам толькі другой часткі.

Літаратура Клосс Б. М. Предисловие // Летописный сборник, именуемый летописью Авраамки. (ПСРЛ. Том XVI). — , 2000. Улащик Н. Н. Предисловие // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. — , 1980. — С. 8.

Катэгорыя:Беларуска-літоўскія летапісы Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове Катэгорыя:Літаратура XVI стагоддзя Катэгорыя:Рукапісы Катэгорыя:Бібліятэка Акадэміі навук Літвы