Самаанская мова (саманазва Gagana fa'a Sāmoa) — палінезійская мова, родная мова самаанцаў. Афіцыйная мова Амерыканскага Самоа і дзяржавы Самоа.
Асаблівасці Здаўна самаанцы размаўляюць на двух варыянтах самаанскай мовы — gagana fa'aaloalo, якая была мовай правадыроў і аратарскага мастацтва, і tautala leaga, паўсядзённай гаворцы. Яны адрозніваюцца як вымаўленнем, так і сінтаксічна. Сучасная літаратурная мова складзена на аснове gagana fa'aaloalo.
Пісьмовасць Пісьмовасць была складзена місіянерамі з Вялікабрытаніі на аснове лацінкі ў 1834 г.
Алфавіт налічвае 14 літар і апостраф акіна: Aa, Āā Ee, Ēē Ii, Īī Oo, Ōō Uu, Ūū Ff Gg Ll Mm Nn Pp Ss Tt Vv (Hh) (Kk) (Rr) '
Спасылкі
Samoan (Gagana Samoa) Gagana Samoa
Катэгорыя:Палінезійскія мовы Катэгорыя:Мовы Самоа Катэгорыя:Мовы Новай Зеландыі