Іржа — агульны тэрмін для вызначэння аксідаў жалеза. У гутарковай мове гэты тэрмін ужываецца да чырвоных вокіслаў, якія ўтвараюцца ў выніку рэакцыі жалеза з кіслародам ў прысутнасці вады ці вільготнага паветра. Ёсць і іншыя формы іржы, напрыклад, прадукт, які ўтвараецца ў выніку рэакцыі жалеза з хлорам пры адсутнасці кіслароду. Такое рэчыва утвараецца, у прыватнасці, у арматуры, якая выкарыстоўваецца ў падводных бетонных слупах, і называюць яго зялёнай іржой. Некалькі відаў карозіі адрозныя візуальна або з дапамогай спектраскапіі, яны фармуюцца пры розных знешніх умовах. Іржа складаецца з гідратаванага аксіду жалеза (III) Fe2O3·nH2O і метагідраксіда жалеза (FeO(OH), Fe(OH)3). Пры наяўнасці кіслароду і вады і часу любая маса жалеза ў канчатковым выніку пераўтворыцца цалкам у іржу і руйнуецца. Паверхня іржы не стварае абарону для жалеза, што знаходзіцца ніжэй, у адрозненне ад утварэння паціны на меднай паверхні.

Літаратура Holleman, A. F.; Wiberg, E. «Inorganic Chemistry» Academic Press: San Diego, 2001. ISBN 0-12-352651-5. Сергей Бесараб О простых вещах-сложно. «Cпящая сталь». Чем смазать заржавевшие болты или Не WD-40 единым…// Хабр — habr.com, 23 красавіка 2019, 16:41

Спасылкі

Corrosion Cost Сайт, прысвечаны вывучэнню эканамічных наступстваў карозіі corrosion case studies Аналіз карозіі Corrosion Doctors Артыкулы па карозіі Metal Corrosion Rust Што такое ржа

Катэгорыя:Карозія Катэгорыя:Жалеза