Ду́браўскаеНазва прыведзена ў адпаведнасці з дадзенымі Дзяржкартгеацэнтра  — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі на мяжы з Мінскім раёнам за 26 км на паўночны ўсход ад Мінска. З’яўляецца рэзервовым вадаёмам Вілейска-Мінскай воднай сістэмыСайт «Смалявіцкі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства».

Вадасховішча створана ў 1984 (1986)годзе на рацэ Усяжа ў месцы ўпадзення ў яе ракі Дуброўка побач са спартыўным комплексам «Раўбічы». Пачынаецца ад дамбы каля вёскі Раўбічы, якая аддзяляе Дубраўскае вадасховішча ад Раўбіцкага. Плошча паверхні 3,45 км², даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 1,25 км. Глыбіня вадасховішча дасягае 14 м. Ваганні ўзроўню вады дасягаюць 8 метраў. Аб’ём вады 22,4 млн м³.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, сом, карп і іншыя рыбы.

У 2002 годзе на вадасховішчы паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ўведзена ў эксплуатацыю малая гідраэлектрастанцыя.

Літаратура

Спасылкі Дубраўскае вадасховішча Дубровское водохранилище Дубровское водохранилище Сайт «Смалявіцкі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства»

Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:Усяжа (рака)