Таро́сы — нагрувашчванне абломкаў лёду на морах, рэках, азёрах, да 10—20 метраў у вышыню. Таросы ўтвараюцца ў выніку бакавога ціску палёў ледзянога покрыва.

Адрозніваюць два віды ўтварэння таросаў: узлом і раздробленасць ледзянога покрыва.

Узломам называюць такі від таросаў, калі ў ледзяным покрыве ўтвараюцца расколіны і адбываецца нагрувашчванне больш ці менш буйных абломкаў лёду, якія прымаюць разнастайныя становішчы. Раздробленасцю завецца разбурэнне ледзянога покрыва на больш дробныя часткі; суправаджаецца ўтварэннем таросаў з параўнальна невялікіх кавалкаў лёду.

Сярод форм таросаў вылучаюць бар’еры, грады, рапакі, стамухі (асобныя нагрувашчванні на мелі). Найбольш пашыраны таросы ва Усходне-Сібірскім і Чукоцкім морах, у адкрытай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна. Вышыня таросаў можа дасягаць больш за 8—9 метраў, у прыбярэжнай частцы — да 15—20 метраў. На рэках таросы ўтвараюцца ў час крыгаходу.

Зноскі

Літаратура

Торосы // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. Том 2: О—Я / Под ред. Н. Н. Исанина.— Л.: Судостроение, 1987. — С. 333. — 520 с., ил. — 30 000 экз.

Катэгорыя:Лёд Катэгорыя:Гідралогія Катэгорыя:Гляцыялогія