Віленская мастацкая школа — у мастацтвазнаўстве ўмоўная назва мастацкіх кафедраў Віленскага ўніверсітэта: рысунка і жывапісу (з 1797), скульптуры (з 1803), гравюры (з 1805). Кафедры зачынены з універсітэтам у 1832 годзе.
Сярод выкладчыкаў жывапісу і рысунка Ф. Смуглевіч (1797—1807) і Я. Рустем (1798—1831), скульптуры — К. Ельскі (з 1811), гравюры — Дж. Сандэрс (1810—1819).
Складзеная Ф. Смуглевічам першая праграма школы ўключала тры этапы навучання: капіраванне ўзораў класічнага мастацтва, заснаванага на «ідэальнай» прапорцыі мадэлі; рысунак з гіпсавых фігур; рысунак з жывой мадэлі (уведзена Я. Рустэмам у 1815).
Кафедры давалі мастацкую падрыхтоўку, неабходную для паступлення ў акадэміі мастацтваў. У 1820—1822 гг. у школе вучыліся 45 жывапісцаў і 16 скульптараў. На віленскай выстаўцы 1820 года было паказана 136 прац.
Выхаванцы школы В. Ваньковіч, Ян Дамель, Ю. Аляшкевіч, К. Русецкі, А. Шэмеш, К. Бахматовіч, К. Кукевіч, М. Кулеша, Н. Орда, І. Хруцкі, П. Ётэйка зрабілі значны ўнёсак у беларускую, рускую, літоўскую і польскую культуры. Традыцыі школа былі развіты і паглыблены мастакамі другой паловы XIX стагоддзяЗаснаванне Віленскага ўніверсітэта.
Літаратура Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX―начала XX в. ― Мн., 1974. С. 14-26 Дробаў Л. М. Роля Віленскай школы жывапісу у развіцці выяўленчага мастацтва Беларусі першай паловы XIX ст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук, 1961, № 3 Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. —
Спасылкі Ян Дамель. Виленский период PRANCISKUS SMUGLEVICIUS
Катэгорыя:Віленскі ўніверсітэт Катэгорыя:Гісторыя Вільні Катэгорыя:Беларускае мастацтва Катэгорыя:Мастацтва Літвы