Фрэдэрык Грант Бантынг (; , Алісан, правінцыя Антарыа, Канада — , Правінцыя Ньюфаўндленд) — канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923, разам з Дж. Маклеадам).
Біяграфія Скончыў Таронцкі ўніверсітэт (1910). З 1921 года працаваў у Таронцкім універсітэце, з 1923 года прафесар, з 1930 года ўзначальваў Аддзел медыцынскіх даследаванняў.
Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутранай сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Заўсёды падкрэсліваў ўклад свайго асістэнта ў адкрыцці інсуліну. Бантынг аддаў Бэсту палову сваёй часткі Нобелеўскай прэміі ў знак удзячнасці.
Фрэдэрык Бантынг памёр ад ран, атрыманых пры крушэнні самалёта 21 лютага 1941 года на востраве Ньюфаўндленд.
У знак прызнання заслуг Ф. Бантынга Сусветны дзень барацьбы з дыябетам адзначаюць на дзень яго нараджэння — 14 лістапада.
Гл. таксама
Цукровы дыябет Інсулінатэрапія
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
Спасылкі Біяграфія Фрэдэрыка Бантынга на сайце Нобелеўскага камітэту
Катэгорыя:Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Фізіёлагі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Канады Катэгорыя:Вучоныя Канады