Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі (, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — , Масква, СССР) — рускі паэт і перакладчык з усходніх моў. Прыхільнік класічнага стылю ў рускай паэзіі. Бацька кінарэжысёра Андрэя Таркоўскага. Пасмяротна узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1989).

Біяграфія Нарадзіўся 25 чэрвеня 1907 года ў Елісаветградзе Херсонскай губерні.

У 1923 годзе пераехаў у Маскву да сястры свайго бацькі. У 1929 годзе скончыў Вышэйшыя дзяржаўныя літаратурныя курсы.

З 1931 года працаваў на Усесаюзным радыё старшым інструктарам-кансультантам па мастацкім радыёвяшчанні, пісаў п’есы для радыёпастановак. Прыкладна з 1933 года Таркоўскі пачаў займацца мастацкім перакладам.

Памёр 27 мая 1989 года ў Маскве. Пахаваны на могілках у Перадзелкіне.

Творчасць Друкаваўся з 1926 года. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У зборніках «Зямлі — зямное» (1966), «Чарадзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і іншых сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, антычная і біблейская сімволіка, усходнія матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі ўласцівыя напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы мастацкага перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з армянскай, арабскай, грузінскай і іншых моў.

На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алесь Каско, Рыгор СітніцаГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Літаратура

Спасылкі

В Москве появится музей Тарковских Портреты поэтов: Арсений Тарковский. Посредине мира. // «Зинзивер» № 3 (95), 2017

Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Інваліды Вялікай Айчыннай вайны