Мануэль Антоніа Нар’ега Марэна (; 11 лютага 1934, горад Панама, Панама — 29 мая 2017) — панамскі ваенны дзеяч, камандуючы Нацыянальнай гвардыі, дэ-факта кіраўнік Панамы ў 1983—1989 гадах.

Біяграфія Нарадзіўся 11 лютага 1934 года ў Панаме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Нацыянальным інстытуце Панамы, Нар’ега скончыў ваеннае вучылішча Чарыльяс у Перу. У 1962 годзе ў званні малодшага лейтэнанта ён пачаў службу ў другой ваеннай акрузе Нацыянальнай гвардыі, пасля атрымаў званне капітана і пасаду кіраўніка батальёна. У 1968 годзе ў званні маёра Нацыянальнай гвардыі, Нар’ега падтрымаў дзяржаўны пераварот, ажыццёўлены генералам Амарам Тарыхасам. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Упраўлення ваеннай разведкі і контрразведкі Генеральнага штаба.

Пасля гібелі Тарыхаса ў авіякатастрофе ў 1981 (па адной з версій, арганізаванай Нар’егам) Нар’ега быў прызначаны начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл пры новым ваенным урадзе. У 1983 годзе стаў камандуючым нацыянальнай гвардыі, а неўзабаве і фактычным кіраўніком дзяржавы. Звергнуты ў 1989 годзе ў выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Панаме.

У 1995 годзе суд Панамы завочна прызнаў Нар’егу вінаватым у палітычных забойствах і прысудзіў яго да 20 гадоў турмы.

Памёр 29 мая 2017 года ў Панаме.

Катэгорыя:Постаці Панамы Катэгорыя:Наркагандляры