Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2003 — другі па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд 2003-га года.
Турнір, у якім прымалі ўдзел 16 каманд, праходзіў у два кругі. У выніку перамогу і выхад у Вышэйшую лігу атрымалі мінскі МТЗ-РІПА і віцебскі «Лакаматыў». Яны набралі аднолькавую колькасць ачкоў, і для вызначэння пераможцы быў праведзены "залаты" матч, у якім «Лакаматыў» перамог з лікам 2:1.
Турнірная табліца
1 «Лакаматыў» атрымаў першы радок па выніках дадатковага "залатога" матча (2:1)
Дадатковы матч за першае месца Па выніках сезону «Лакаматыў» і МТЗ-РІПА згулялі дадатковы матч за першае месца, хоць абедзве каманды ўжо атрымалі месца ў Вышэйшай лізе. Пераможцам выйшаў віцебскі «Лакаматыў».
Спасылкі RSSSF.com kick-off.by fcgomel.elitno.net
2003 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у футболе