Ідэалізм (, праз ад  — ідэя) — тэрмін для пазначэння шырокага спектру філасофскіх канцэпцый і светапоглядаў, у аснове якіх ляжыць сцвярджэнне аб першаснасці свядомасці ў адносінах да матэрыі (гл. асноўнае пытанне філасофіі). У шматлікіх гісторыка-філасофскіх працах праводзіцца дыхатамія, якая лічыць проціпастаўленне ідэалізму матэрыялізму сутнасцю філасофіі.

Ідэалізм сцвярджае першаснасць ідэальнага духоўнага ў адносінах да матэрыяльнага. Тэрмін «ідэалізм» з'явіўся ў XVIII стагоддзі. Упершыню яго ўжыў Лейбніц, гаворачы пра філасофію Платона. Вылучаюцца дзве асноўныя галіны ідэалізму: аб'ектыўны ідэалізм і суб'ектыўны ідэалізм.

Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Рысы асобы