Арвід Карлсан (, , Упсала, Швецыя — , Гётэбарг, Швецыя) — шведскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе за даследаванні ўласцівасцяў нейрамедыятара дафаміну і яго ўздзеяння на пацыентаў з хваробай Паркінсона.
Біяграфія Нарадзіўся ва Упсале ў сям’і гісторыка Готфрыда Карлсана. Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1951 годзе, дзе і працаваў. У 1944 годзе падчас вучобы удзельнічаў у прафесійным медыцынскім аглядзе групы зняволеных нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, вызваленых дзякуючы ініцыятыве Фолькэ Бернадота, члена шведскай каралеўскай сям’і.
Служыў у шведскіх узброеных сілах.
З 1959 года прафесар Гётэборгскага ўніверсітэта (у 1959—1989 гадах загадчык кафедры).
Аўтар навуковых прац па праблемах перадачы імпульсаў у нервовай сістэме.
Выявіў, што важным рэчывам-пасрэднікам для работы мозга з’яўляецца дафамін, які раней лічыўся крыніцай другога вядомага пасрэдніка — норадрэналіну. У 1957 годзе даказаў, што дафамін выконвае ролю нейрамедыятара.http://www.nature.com/nature/journal/v447/n7143/full/447368a.html
Доктар філасофіі (1951).
Член Каралеўскай шведскай АН (1975), замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996).
Карлсан выступае супраць фтаравання пітной вады.Fluoride in drinking water can cause cancer, Svenska Dagbladet (in Swedish) Ён прыняў удзел у дыскусіі ў Швецыі, дзе дапамог пераканаць парламент, што фтараванне вады незаконна згодна з этыкай. Ён лічыць, што фтараванне вады парушае сучасныя фармакалагічныя прынцыпы, якія паказваюць, што медыкаменты павінны быць адаптаваныя да фізічных асобаў.Bryson C. The Fluoride Deception, p. 240.
Узнагароды 2000 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (з П. Грынгардам і Э. Кэндэлам) 1999 — Прэмія Фельтрынэлі 1994 — Прэмія Японіі 1982 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1979 — Прэмія Вольфа па медыцыне
Літаратура Les Prix Nobel. 2001. The Nobel Prizes 2000, Editor Tore Frängsmyr, Nobel Foundation: Stockholm.
Спасылкі
Аўтабіяграфія Арвіда Карлсана на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Фармаколагі Швецыі Катэгорыя:Біяхімікі Швецыі