Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (Мінархбуд Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае распрацоўваць і ажыццяўляць дзяржаўную палітыку ў сферы будаўніцтва. Міністр прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам, а яго намеснікі (4, адзін з каторых першы) — урадам па ўзгадненні з прэзідэнтам.

Гісторыя У 1994 годзе ўрад ператварыў Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Пастановай ад 18 кастрычніка 1994 года № 125 урад Беларусі надаў міністэрству часовую ўставу. Больш як праз 2 гады Пастановай ад 14 красавіка 1997 года № 307 урад надаў ведамству сталую ўставу. Паводле Пастановы ад 25 кастрычніка 2001 года № 1541 МАБ Беларусі атрымала новую ўставу.

Склад Цэнтральны апарат — 4 галоўныя ўпраўленні, 4 упраўленні, 2 аддзелы; Прадпрыемствы «Аргтэхстром», «Бабруйскі домабудаўнічы камбінат», «Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый», «Барысаўскі крыштальны завод», «Беларускі цэментны завод» (Касцюковічы, Магілёўская вобласць), «Белбудцэнтр», «Белгеалстром», «Белдзяржпраект», «БелНДІБ», «БелНДІПгорадабудаўніцтва», «Белпрамнастройка», «Белстромаўтаматыка», «Будкамплект», «Будтэх», «Будтэхнорм», «Будтэхпрагрэс», «Віцебскі домабудаўнічы камбінат», «Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» (Рэчыца, Гомельская вобласць), «Геасервіс», «Гомельскі вылічальны цэнтр», «Граніт» (Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць), «Жалезабетонмантаж», «Завод глінянай цэглы» (Новалукомль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць), баранавіцкі, маладзечанскі і рагачоўскі «Заводы жалезабетонных вырабаў», «Завод жалезабетонных канструкцый» (Магілёў), «Інкатэх», «Клімавіцкі вапнавы завод», «Кранмаш», «Крычаўцэментнашыфер», «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат», «Магілёўскі завод зборнага жалезабетону», «Маладзечанскі завод металаканструкцый», «Мантажаўтаматыка» (Магілёў), «Мінсктыппраект», «Мінпласт», «Металіст» (Орша), «Наваполацкжалезабетон», «НДІБМ» (Навукова-даследніцкі інстытут будаўнічых матэрыялаў), «НДПТІБ» (Навукова-даследніцкі і праектна-тэхналагічны інстытут будаўніцтва), «Прамбудсістэма», «Радыёбуд», «Рэчыцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў», «Спецжалезабетон» (Мікашэвічы), «Спецрамонт», «Строммаш», «Строммашына» (Магілёў), «Цепламантаж», «Эксплуатацыйнік»; Навучальныя ўстановы — Беларускі дзяржаўны тэхнікум прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, будаўнічае і мантажнае вучылішча; Часопіс «Архітэктура і Будаўніцтва» ().

Міністры Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак (2018—2020) Руслан Віктаравіч Пархамовіч (2020—2025) Аляксандр Віктаравіч Студнеў (2025 — 23 ліпеня 2026Указ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2026 года № 250 «Об А. В. Студневе») Вадзім Іванавіч Альшэўскі (з 23 ліпеня 2026Указ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2026 года № 251 «О В. И. Ольшевском»)

Крыніцы

Спасылкі Сайт Мінбудархітэктуры РБ

Архітэктуры Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе