Сяргей Пушнякоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за дубль, а з 2011 года стаў праходзіць у асноўны склад каманды.

Сезон 2013 распачаў, звычайна выходзячы на замену, а ў маі атрымаў траўму. У жніўні вярнуўся ў строй, часам стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы.

У сезоне 2014 ужо стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Стаў выкарыстоўвацца пераважна як цэнтральны паўабаронца. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».

У студзені 2016 года папоўніў склад латвійскага «Спартака», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў. Разам са «Спартаком» двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі.

У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Гарадзеі», дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У лістападзе 2018 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам. Па заканчэнні сезона 2020 «Гарадзея» спыніла існаванне, і паўабаронца пакінуў клуб.

У чэрвені 2021 года далучыўся да інданезійскага клуба «Персікаба 1973», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Застаўся ў клубе пасля звальнення Крывушэнкі ў лістападзе 2021 года, а ў красавіку 2022 года пакінуў «Персікаба 1973».

У ліпені 2022 года стаў іграком «Мінска». Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск».

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Слуцка». Па выніках сезона 2023 з пяцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2013 Чэмпіён Латвіі (2): 2016, 2017

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 дубль Мінск 2 0 2010 дубль Мінск 28 1 2011 Д1 Мінск 2 0 2012 Д1 Мінск 13 0 2013 Д1 Мінск 13 0 2014 Д1 Мінск 25 2 2015 Д1 Мінск 18 2 2016 Д1 Спартак 25 0 2017 Д1 Спартак 17 0 2018 Д1 Гарадзея 23 3 2019 Д1 Гарадзея 27 4 2020 Д1 Гарадзея 20 0 2021/22 Д1 Персікаба 1973 30 2 2022 (2) Д1 Мінск 15 1 2023 Д1 Слуцк 28 5

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Персікаба 1973 Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк