Сава́і (самаан.: Savai’i) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Самоа. Плошча — 1 694 км². Насельніцтва — 43 958 чалавек (2016 г.).
Прырода Востраў Саваі мае вулканічнае паходжанне, вельмі гарысты. Найвышэйшы пункт, гара Сілісілі (1 858 м), з’яўляецца адной з самых высокіх вяршынь Палінезіі. Апошні раз вулканічная актыўнасць назіралася ў пачатку XX ст.
На востраве Саваі шмат малых рэк, ёсць вадаспады.
Клімат трапічны пасатны, вельмі вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Насельніцтва жыве пераважна на ўзбярэжжы. Цэнтральную частку Саваі займае дажджавы лес (72 699 га) з багатай трапічнай флорай. Фаўна прадстаўлена яшчаркамі, казуркамі, кажанамі, пацукамі, дзікімі свіннямі і чарапахамі. Каля вёскі Аўалу арганізаваны запаведнік для аховы месца размнажэння чарапах.
Гісторыя Саваі быў населены каля 3000 гадоў таму палінезійцамі. Мясцовае насельніцтва ўдзельнічала ў засяленні іншых астравоў Акіяніі. Магчыма, што міф пра Гаваікі ўзнік у сувязі з назвай вострава.
У 1962 г. увайшоў у склад дзяржавы Самоа.
Інфраструктура Адміністрацыйна Саваі падзяляецца на 6 раёнаў itūmālō.
У адрозненне ад суседняга вострава Уполу, на Саваі захоўваецца традыцыйны лад жыцця. Асноўныя заняткі насельніцтва — сельская гаспадарка і рыбалоўства. Актыўна развіваецца турызм.
Спасылкі Афіцыйны сайт Турыстычны даведнік Горная флора
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Саваі