Тау́йская губа́ () — заліў у паўночна-заходняй частцы Ахоцкага мора, паміж паўастравамі Хміцеўскага і Коні.

Даўжыня заліва 75 км, сярэдняя шырыня 120—130 км. Агульная плошча акваторыі Тауйскай губы складае каля 10 400 км². Дно губы шэльфавага тыпу. Найбольшыя глыбіні не перавышаюць 100 м, найбольш распаўсюджаныя 50—70 м. Узбярэжжа, больш узвышанае ва ўсходняй частцы, парэзана залівамі і бухтамі, на значнай частцы раёна скальнымі і недаступнымі. Вышыня берагавых абрываў вагаецца ад некалькіх дзясяткаў да 500—600, часам 900 м.

Залівы: Амахтонскі заліў, бухта Нагаева, бухта Гертнера, заліў Адзян, Матыклейскі заліў і іншыя. У Амахтонскі заліў упадае рака Тауй. На выхадзе з губы астравы Спафар’ева і Заўялава. У бухце Нагаева горад і порт Магадан.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Регион Тауйская губа // Плантарыум

Катэгорыя:Залівы Ахоцкага мора Катэгорыя:Геаграфія Магаданскай вобласці