Эдвін Матысан Мак-Мі́лан (; ) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951 годзе разам з Гленам Сібаргам за стварэнне першых трансуранавых элементаў.

Біяграфія Скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (1928). У 1933—1973 гадах у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (з 1946 года прафесар), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958—1971 гадах дырэктар).

Аўтар навуковых прац па ядзернай фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент — нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Гленам Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947).

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947).

У 1963 годзе атрымаў спецыяльную ўзнагароду за даследаванні ў галіне мірнага прымянення атамнай энергіі.

Публікацыі McMillan, E. M. «Focusing in Linear Accelerators», August 24, 1950. McMillan, E. M. «A Thick Target for Synchrotrons and Betatrons», September 19, 1950. McMillan, E. M. «The Transuranium Elements: Early History (Nobel Lecture)», December 12, 1951. McMillan, E. M. «Notes on Quadrupole Focusing», February 9, 1956. McMillan, E. M. «Some Thoughts on Stability in Nonlinear Periodic Focusing Systems», September 5, 1967. McMillan, E. M. «Some Thoughts on Stability in Nonlinear Periodic Focusing Systems [Addendum]», March 29, 1968.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.

Спасылкі Нобелеўская лекцыя «Ранняя гісторыя трансуранавых элементаў» Апісанне першага ядзернага выбуху, зробленага Мак-Міланам

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя