Чорнае — бяссцёкавае возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Званіца (левы прыток ракі Дрыса, басейн Заходняй Дзвіны), за 22 км у напрамку на паўночны захад ад Полацка, на захад ад вёсак Лагуны і Уладычына.

Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Плошча вадазбору 2,12 км². Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 25 метраў, парослыя хмызняком.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Званіцы