Таўсту́ха, таксама Павуціннік ядомы, Бабка (Cortinarius esculentus) — шапкавы базідыяльны грыб роду сямейства .

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—12 см, спачатку паўшарападобная, пасля падушкападобна-выпуклая, з загорнутым ўніз краем, сухая, шаўкавістая, няроўна афарбаваная, з бураватымі і жаўтлявымі плямамі.

Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, смак прыемны, пах грыбны або слаба выяўлены. Ножка даўжынёй 2—5 см і дыяметрам 1—2 см суцэльная, белая або слаба бураватая, з павуціністым астаткам покрыва.

Пласцінкі прырослыя, частыя, шырокія, з няроўнымі краямі, у маладых грыбоў светла-жоўтыя, у спелых глініста-бурыя. Споравы парашок жоўта-буры, споры памерамі 9—12 × 6—8 мкм, эліпсаідальныя, барадаўчатыя, жоўта-бурыя.

Расце ў сухіх хваёвых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні—кастрычніку.

Малавядомы ядомы грыб.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Таксанамія на сайце www.mycobank.org

Катэгорыя:Павуціннік Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўропы