Патрысія Даловы (; нар. ў 1978 ў Бостане) — польскі фатограф і грамадска-культурны дзеяч, член Рады папулярызацыі навукі Польскай акадэміі навук, з 2010 года намесніца старшыні ; доктар (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата навук) прыродных навук.
Біяграфія Нарадзілася ў 1978 годзе ў Бостане, у штаце Масачусетс, у Злучаных Штатах. У 2002 годзе скончыла Варшаўскі ўніверсітэт, у 2005 годзе — Акадэмію мастацкай фатаграфіі Вроцлаўскіх фатаграфічных школаў. Яе дыпломная праца пад тытулам: Ліліт адыходзіць… пад кіраўніцтвам др. Пётра Камароўскага, атрымала адзнаку. У 2007 годзе атрымала тытул доктара (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата навук) прыродных навукhttp://szafa.kwartalnik.eu/45/jpg/dolowy.html у галіне мікрабіялогііhttp://widoczki.patrycjadolowy.pl/patrycja-dolowy/. Удзельнічала ў індывідуальных і калектыўных выстаўках у Польшчы і па-за яе межамі. У 2012 годзе стала стыпендыятам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча. Жыве ў Варшаве.
Грамадская і культурная дзейнасць Патрысія Даловы займаецца грамадскай і грамадска-культурнай дзейнасцю. Уваходзіць у склад Рады папулярызацыі навукі Польскай акадэміі навук, з’яўляецца дзеячам, а з 2010 года намесніцай старшыні . Праводзіць варштаты з аналізу і інтэрпрэтацыі фатаграфіі, а таксама варштаты для дзяцей у і . Працавала як намесніца старшыні Акадэміі.
Творчасць Патрысія Даловы займаецца суб’ектыўнай інсцэнізаванай фатаграфіяй, карыстаецца класічнымі тэхнікамі. Плёнкі каляруе, выдрапоўвае, згнятае. Свае фотасесіі называе сеансамі. Стварыла некалькі фатаграфічных цыклаў і мультымедыйных праектаў з горадам у фоне. Яна таксама аўтар мастацкага праекта Мастацтва маці.
У 2005 годзе апублікавала альбом Efemeryki/Ephemerics (Варшава, 2005). Яе творчасць з’яўлялася ў мастацкіх і культурных часопісах: Format, Tytuł Roboczy Otwarty Magazyn Sztuki, Niezbędnik Kulturalny, Furia, Op.cit., а таксама ў часопісах вялікіх тыражоў, м.ін. у: Exclusiv, Gaga, Kobieta i Życie, Wysokie Obcasy. Супрацоўнічала з часопісам Przekrój.
Узнагароды Узнагарода імя Кароля Сабата, 2011
Катэгорыя:Фатографы Польшчы