Анка Упала, сапраўднае імя Алена Уладзіміраўна Казлова (нар. , ) — беларуская пісьменніца, перакладчыца з англійскай, фінскай і шведскай моў.
Біяграфія Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2013—2018 гадах каардынатарка Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. З 2019 года з’яўляецца галоўнай рэдактаркай выдавецтва «Пфляўмбаўм».
Творчасць Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» (2012, выдавецтва «Логвінаў»)СБП, Анка Упала, Anka Upala Анка Упала. Дрэва энталіпт , першай у серыі дэбютных кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку», і аўтабіяграфічнага рамана «На заснежаны востраў» (2017, 2018, выдавецтва «Янушкевіч») пра час, пражыты ў Швецыі. Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендару, мовы і жаночых праў, выступала з серыяй тэкстаў на Радыё Свабода, асобнымі артыкуламі ў часопісе ПрайдзіСвет і на сайце budzma.by.
Апавяданні, вершы і пераклады публікаваліся ў анталогіі «Святая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім перыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газеце «Літаратурная Беларусь», шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011).
Пасля публікацыі папяровага выдання рамана «На заснежаны востраў» на кнігу выйшла рэцэнзія Інгі-Ліны Ліндквіст у найбуйнейшай газеце Скандынавіі «Афтонбладэт»Sverige får nytt liv — på belarusiska. У рэцэнзіі гаворыцца:«Усё робіцца свежым, быццам паніклыя цюльпаны ў ледзяной вадзе. Прыгарады, электрычкі, пешаходныя вуліцы апісаныя з інтэнсіўнасцю і меланхоліяй беларускай мовы, якой рэдка выпадае магчымасць выявіць усю сваю магутнасць». «Анка Упала закранае тэмы, якія прыцягваюць маладых чытачоў: міграцыя, выклікі глабальнага свету, фемінізм і пошук ідэнтычнасці ў іншай краіне».
Кнігі
«Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» аповесць, 2025, выдавецтва «Alena Kazlova»; 2024 «На заснежаны востраў» аўтабіяграфічны раман, 2018, выдавецтва «Янушкевіч»; 2017, kniharnia.by «Дрэва энталіпт» зборнік кароткай прозы і вершаў, 2012, выдавецтва «Логвінаў»
Пераклады
Лінэ Нагель Ільвісокер «Мой свет растае. Жыццё з кліматычным зменамі на Шпіцбергене», «Пфляўмбаўм», 2023, пераклад з нованарвежскай Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне», «Папуры», 2021, пераклад са шведскай Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт», «Папуры», 2020, пераклад са шведскай Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгая Панчоха», «Папуры», 2020, пераклад са шведскай Сціна Джэксан, «Срэбная дарога», «Янушкевіч», 2020, пераклад са шведскай Ціма Парвела, «Эла і сябры 2», «Мастацкая літаратура», 2019, пераклад з фінскай Ціма Парвела, «Эла і сябры», «Мастацкая літаратура», 2017, пераклад з фінскай Артур Конан Дойл, апавяданні «Срэбны месяц», «Глорыя Скот» для кнігі «Нататкі пра Шэрлака Холмса», «Кнігазбор», 2015, пераклад з англійскай Артур Конан Дойл, апавяданні «Саюз рудых», «Чалавек з выкручанай губой» для кнігі «Прыгоды Шэрлака Холмса», «Кнігазбор», 2014, пераклад з англійскай Сакі, «Адчыненае акно», апавяданне, для зборніка містычнага апавядання «Вусцішны пакой», «Кнігазбор», 2013, пераклад з англійскай
Са старабеларускай пераклала на трасянкуРэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду «Прамову Мялешкі».
Узнагароды Пераможца літаратурнага Конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), Фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), Дыпламантка (шорт-ліст) прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) за часопісную публікацыю і (2018) у намінацыі «Пераклад» за пераклад з фінскай мовы кнігі для дзяцей Цімы Парвелы «Эла і сябры» (2017, выдавецтва «Мастацкая літаратура»). Раман «На заснежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст прэміі Гедройця (2018). У пісьменніцкім галасаванні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца. Стыпендыятка фонду культуры Artica Svalbard (Шпіцберген), 2019, намінавана як пісьменніца нарвежскім ПЭН-цэнтрамarticasvalbard.no . Аповесць «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» увайшла ў шорт-ліст прэміі Гедройця ў 2024 годзе.
Крыніцы
Спасылкі Гранічная шчырасць і бесстаронні рэалізм — Марыя Лапо пра аповесць Анкі Упалы «Цяпер такія кнігі чытаеш з пэўным здзіўленнем». Беларускі аўтафікшн у скандынаўскіх дэкарацыях «Раз на дваццаць пяць тысячаў гадоў» Анка Упала на Еўрарадыё — эфір з фіналісткай прэміі Гедройця Бязьвіз для адзіноты. Наста Грышчук пра кнігу Анкі Ўпалы «На засьнежаны востраў» Мы ўсе — адно возера Чытачка Ўпала: У культурным жыцьці вецер магутна дзьме аўтару ў сьпіну і аўтарцы ў твар Анка Упала і ўцёкі на заснежаны востраў «На заснежаны востраў»: кніга як танга «На заснежаны востраў». Путешествие в мир других и самой себя «На заснежаны востраў»: нічога лішняга, нічога фальшывага, нічога надрыўнага, нічога велічнага да разрыву аорты Анка Упала ў перадачы «Дыялогі пра культуру», вядучая: Наталля Сіротка Анка Упала «Дыялогі пра культуру» з Сяргеем Пукстам. Канал «Культура» Беларускага радыё Старонка на Літаратурным радыё Sverige får nytt liv — på belarusiska
Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на англійскую мову Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі