Расненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Расна.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Расна. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Дзеднеўскі, Доўгавіцкі, Забалацкі, Затонскі, Кашанскі, Пячкавіцкі (Пячкаўскі), Пячонкаўскі, Расненскі (Раснянскі) і Чыгрынаўскі. 21 жніўня 1925 года Затонскі сельсавет перайменаваны ў Робцаўскі, Кашанскі сельсавет — у Шыркаўскі, Чыгрынаўскі сельсавет — у Асінаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Аршанскай акругі. У 1928 годзе ўтвораны Баброўскі і Малькаўскі сельсаветы. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года скасаваны: Баброўскі, Доўгавіцкі, Забалацкі, Малькаўскі, Пячкавіцкі (Пячкаўскі), Расненскі (Раснянскі), Шыркаўскі сельсаветы перададзены ў склад Мсціслаўскага раёна; Пячонкаўскі сельсавет — у склад Горацкага раёна; Асінаўскі, Дзеднеўскі і Робцаўскі сельсаветы — у склад Чавускага раёнаПастанова Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту і Савету Народных Камісараў БССР Пра частковае парараёнаваньне БССР ад 8 ліпеня 1931 г. // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 33..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с. Расненскі раён // Расненскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 110. — ISBN 985-11-0214-8.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Чавускага раёна Катэгорыя:Расна (Дрыбінскі раён)