Шчо́дры ве́чар (Шчодрык, Шчодрая куцця, Багатая куцця, Куцця з каўбасой, Куготы, Каза, Конікі, Сільвестр, Куцця святога козліка) — народнае свята каляднага цыклу, вечар напярэдадні Старога Новага года 31 снежня (13 студзеня). Ва ўкраінцаў, беларусаў і на поўдні Расіі больш распаўсюджана назва Шчодры вечар, у цэнтральнай Расіі і на поўначы — Васілёў вечар.

Гісторыя і паходжанне Святкаванне яго паходзіць ад старажытнага, імаверна, дахрысціянскага звычаю. Паводле хрысціянскага календара гэта таксама дзень прападобнай Мелані (Меланкі, Маланкі, Міланкі).

Гэта адзін з нешматлікіх дзён у народным календары, што амаль не зведаў хрысціянскага ўплыву і захаваў дамінуючы язычніцкі змест. Культ вады, ахвяраванне гусі, пераднавагодняя куцця, варажба, Шчодра, ваджэнне «казы» — складнікі язычніцкага святкавання. У маскоўскім Стаглаве ўпамінаюцца як «бясоўскія ігрышчы» тры калядныя куцці (глава 92):

Традыцыі і абрады Паводле народных прыкмет, уважліва сачылі за тым, якое надвор'е вечарам: калі неба яснае і шмат зорак, то будзе ўраджай на грыбы; калі ідзе снег і завея, то будуць пчаліныя раі (такая прыкмета фіксавалася, напрыклад, у Магілёўскай губерні).

Моладзь шчадравала пад вокнамі і ў хатах, дзе славіла гаспадароў. Па вёсках вадзілі «казу» (а таксама «кабылку», «вала», «тура», «мядзведзя», «жорава») і спявалі песні, галоўнай з якіх была «Го-го-го, каза». Шчадроўныя песні адрозніваліся ад калядных у асноўным рэфрэнам. Хадзілі па хатах і са Шчодрай — прыгожа ўбранай дзяўчынай.

Еўрапейскія аналогіі У краінах Еўропы таксама папулярныя вобразы свят, звязаных з Раством — певень, каза, свіння і іншыя. Скандынаўскія народы выкарыстоўваюць ва ўпрыгожаннях ёлкі фігуркі казла і свінні як падарункі, а таксама пеўня, голуба і іншых жывёл. Шырока распаўсюджана ў свеце маска каня.

У Польшчы таксама вадзілі «тураня», «бацяна», «мядзведзя», «ваўка», «арла», «пеўня», «вала», «барана». Ёсць розныя погляды на язычніцкую аснову гэтых персанажаў. Калядныя святы ў Румыніі заканчваліся абрадам хаджэння дарослых з «казой», «аленем» і фантастычнай птушкай.

Даследаванні Супастаўленне ўкраінскіх і рускіх калядак, як сцвярджаюць даследчыкі У. І. Чычараў, А. А. Патабня і У. Я. Проп, і ўплыў царквы на іх, паказваюць, што хрысціянізацыя ў велікаросаў была слабейшай, а ў маларосаў — мацнейшай. Але па прызнанні таго ж Пропа, у рускіх вобраз казы, які, несумненна, з'яўляецца больш архаічным, захаваўся слаба, а быў значна больш распаўсюджаны ў беларусаў.

Этнограф Х. П. Яшчуржынскі выказваў думку, што абрад уяўляе сабой сімвалічнае ганараванне жывёльнага бога Велеса. Акадэмік Я. Ф. Карскі лічыў, што абрад ідзе ад сатурскіх вобразаў язычніцкіх Брумалій і быў запазычаны са Старажытнага Рыма.

Гл. таксама Ваджэнне казы Новы год Перша Каляда

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славянскія святы Катэгорыя:Культура Беларусі Катэгорыя:Беларускія народныя святы Катэгорыя:Святы 13 студзеня Катэгорыя:Народны каляндар усходніх славян Катэгорыя:Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь