Аляксандр Іванавіч Дыдышка () — удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчынай войнаў. Герой Савецкага Саюза (11.04.1940).

Біяграфія Нарадзіўся 1 ліпеня 1911 года ў горадзе Верхнедняпроўск Кацярынаслаўскай губерні (цяпер — у Депрапятроўскай вобласці Украіны).

Пасля заканчэння сямігодкі працаваў кавалём. У Чырвонай Арміі з 1929 года. У 1933 годзе скончыў Адэскае артылерыйскае вучылішча.

Дывізіён пад камандаваннем капітана А. Дыдышкі вызначыўся падчас савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў, знішчыў 4 мінамётныя і 5 артылерыйскіх батарэй, 2 чыгуначныя ўмацаванні, 5 агнявых кропак і жывую сілу праціўніка.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваленні Калінінскай, Смаленскай абласцей РСФСР і Віцебскай вобласці БССР.

Камандзір 43-га Дзямідаўскага гарматнага артылерыйскага палка палкоўнік Дыдышка А. І. загінуў 5 лютага 1944 года ў баі за горад Гарадок (Віцебская вобласць).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Памяць У горадзе Гарадок Віцебскай вобласці імем А. І. Дыдышка названа адна з вуліц.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Дорогами войны: Городокский район

Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны