Ле́нінск (, ) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 41 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудаванай аднабакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Ленінскага сельсавета Халмецкага, з 4 жніўня 1927 года Лоеўскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Шлях да сацыялізму», дзейнічалі 2 ветракі, гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Чамярысы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 23 гаспадаркі, 39 жыхароў.

Дынаміка 1930 год — 38 двароў, 211 жыхароў. 1959 год — 281 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 23 гаспадаркі, 39 жыхароў. 2006 год — 27 гаспадарак, 60 чалавек, з якіх 11 ва ўзросце да 16 гадоў, 18 — у працаздольным і 31 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малажынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна