Беларускі дзяржаўны тэатр лялек — старэйшы беларускі лялечны тэатрБелорусский государственный театр кукол у Мінску. Размешчаны ў адным будынку з кінатэатрам «Піянер» па вуліцы Энгельса, 20.
Гісторыя Створаны 15 ліпеня 1938 года, калі ў Гомелі адбылося адкрыццё Дзяржаўнага тэатра лялек БССР О театре . У 1950 годзе калектыў пераехаў у Мінск.Белорусский государственный театр кукол .
У 2008 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
Рэпертуар
Спектаклі для дзяцей, вячэрнія спектаклі для дарослыхРэпертуар
Кіраўніцтва Дырэктары Яўген Клімакоў (1985—2022) Дзмітрый Сямёнаў (2022—2024) Таццяна Тоўсцік (2024—2026)
Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі Міхаіл Бабушкін (1940—1947) — мастацкі кіраўнік Аркадзь Аркадзьеў (1951—1955) — мастацкі кіраўнік Анатоль Аляксандравіч Ляляўскі (1956—1986) — галоўны рэжысёр Аляксей Анатолевіч Ляляўскі (1986—2023) — галоўны рэжысёр Яўген Яўгеньевіч Карняг (з 2024) — галоўны рэжысёр
Вядомыя супрацоўнікі Святлана Залеская-Бень — рэжысёр. Настасся Панкратава — загадчыца літаратурнай часткі.
Гастролі Тэатр гастраляваў у Балгарыі, Бельгіі, Германіі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі, Эстоніі. Напрыклад, у 2012 годзе спектакль «Чаму старэюць людзі» быў паказаны на фестывалі «Залатая маска» у праграме МАСКА PLUS.Афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек .
Цікавыя факты Рэжысёр Аляксей Анатолевіч Ляляўскі, які паставіў спектакль «Драй швэстэрн», перамог у намінацыі «Лепшая праца рэжысёра-пастаноўшчыка» на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011). Мастак Таццяна Нерсісян, якая ўдзельнічала ў стварэнні спектакля «Вянчанне», перамагла ў намінацыі «Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
Музей тэатра лялек
Спасылкі
На карце
Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя:1938 год у Гомелі Катэгорыя:1950 год у Мінску Катэгорыя:Тэатры Мінска Катэгорыя:Лялечныя тэатры Беларусі Катэгорыя:Вуліца Энгельса (Мінск)
Катэгорыя:Аб’екты на марках