Торстэн Нільс Ві́зел (, ) — шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1981 годзе разам з Дэвідам Х’юбелам і Роджэрам Сперы за «за адкрыцці, якія датычацца прынцыпаў перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах».
Біяграфія Торстэн Візел нарадзіўся 3 чэрвеня 1924 года ва Упсале (Швецыя). Яго бацька быў галоўным псіхіятрам і дырэктарам шпіталя Бекамберга на ўскраіне Стакгольма, але сам Візел зацікавіўся навуковай дзейнасцю толькі ў 17 гадоў. Вучыўся ў Каралінскім інстытуце ў Стакгольме. З 1954 года працаваў у гэтым універсітэце. З 1955 года ў ЗША. З 1959 года ў Гарвардзе, з 1983 года прафесар у Ракфелераўскім універсітэце, у 1991—1998 гадах — прэзідэнт Ракфелераўскага ўніверсітэта. Цяпер — ганаровы прэзідэнт універсітэта.
З’яўляецца аўтарам навуковых прац па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д. Х.Х’юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы.
Прафесар фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі (1968).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства.
Візел таксама з’яўляецца членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, і замежным членам Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук.
Узнагароды 1978 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 1981 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 2005 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША
Літаратура
Спасылкі Аўтабіяграфія Т. Візеля на Нобелеўскім сайце Асабістая старонка на сайце Ракфелераўскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Фізіёлагі Швецыі Катэгорыя:Нейрабіёлагі Швецыі Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук