Андрэй Вадзімавіч Макарэвіч (нар. , ) — савецкі і расійскі музыкант беларускага паходжання, спявак, паэт, кампазітар, мастак, прадзюсар, тэлевядучы, лідар рок-гурта «Машына часу». Заслужаны артыст РСФСР (1991), Народны артыст Расіі (1999).

Дзед па бацьку — сельскі настаўнік Рыгор Андрэевіч Макарэвіч (1886—1947), родам з Паўлавіч Гродзенскай губерні; бабуля па бацьку — заслужаны настаўнік РСФСР, біёлаг Лідзія Антонаўна Макарэвіч (па нараджэнні Усакоўская; 1891—1973), родам з Блудзені Гродзенскай губерні. Падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе яны пераехалі ў Маскву, дзе нарадзіўся бацька музыканта. Лідзія Макарэвіч у 1948—1956 гадах кіравала станцыяй юных натуралістаў на вуліцы Юнатаў у Маскве, узнагароджана ордэнам Леніна.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года«Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие».

Спасылкі

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты XXI стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя Катэгорыя:Тэлевядучыя паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны Катэгорыя:Заслужаныя артысты РСФСР