Уладзімір Юльевіч Ві́зэ (, г. Пушкін, Расія — , Ленінград) — савецкі акіянолаг, даследчык Арктыкі, член-карэспандэнт АН СССР (1933).

Біяграфія У 1904 годзе скончыў прэстыжную Царскасельскую гімназію, у 1904—1910 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, у 1905—1907 гадах — у Гётынгенскім універсітэце.

З 1928 года супрацоўнік Арктычнага інстытута, з 1945 года прафесар у Ленінградскім універсітэце.

У 1912—1914 гадах удзельнік экспедыцыі Г. Я. Сядова, у 1921—1922 гадах — экспедыцыі на «Таймыры», у 1924, 1928 і 1931 гадах — на «Малыгіне». Навуковы кіраўнік экспедыцый на «Георгіі Сядове»(1930), «Сібіракове»(1932) і «Літке»(1934).

Тэарэтычна, на аснове выпіскі з бартавога часопіса шхуны «Святая Ганна», выратаванай В. І. Альбанавым, прадказаў існаванне вострава Візэ і пасля ўдзельнічаў у экспедыцыі, якая адкрыла гэты востраўНовая Российская энциклопедия: в 12 т. / Редкол.: А. Д. Некипелов, В. И. Данилов-Данильян, В. М. Карев и др. — М.: Издательство «Энциклопедия» Т. 2 А — Баяр, 2005. — 960 с.: ил..

Аўтар прац па акіянаграфіі, метэаралогіі. Распрацаваў метады лядовых прагнозаў.

Лаўрэат Сталінскай прэміі ў 1946 годзе. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

У 1930-х гадах Візэ жыў у доме 11 на 20-й лініі Васільеўскага вострава.

Памёр 19 лютага 1954 года ў ЛенінградзеМогила В. Ю. Визе на Волковском кладбище .

Памяць Імем Візэ названы востраў у Карскім моры, ледавік, мыс і бухта на востраве Новая Зямля, а таксама навукова-даследчае судна «Прафесар Візэ»(1967).

Навуковыя працы Международный полярный год, 2 изд., Л., 1932. История исследования Советской Арктики. Карское и Баренцево море. Архангельск — Севкрайгиз, 1935. Моря Советской Арктики, 3 изд., М. — Л., 1948. Основы долгосрочных ледовых прогнозов для арктических морей, М., 1944. На «Сибирякове» и «Литке» через ледовитые моря. Два исторических плавания 1932 и 1934 гг., М. — Л., 1946.

Літаратура

Буйницкий В. Х., Потери науки. В. Ю. Визе, «Изв. Всесоюзного географического общества», 1954, т. 86, в. 4; Буйницкий В. Х., В. Ю. Визе, Л., 1969; Трёшников А. Ф. Их именами названы корабли науки: Проф. Визе. Проф. Зубов. М. Сомов. 2-е изд. Л., 1984.

Спасылкі

Візэ У. Ю.(1886—1954), акіянолаг, даследчык Арктыкі. Энцыклапедыя Санкт-Пецярбург Уладзімір Юльевіч Візэ (1886—1954) на сайце funeral-spb.narod.ru Уладзімір Юльевіч Візэ (1886—1954) на сайце qwercus.narod.ru

Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Выпускнікі Царскасельскай гімназіі Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Геафізікі СССР