split — каманда, якая капіруе файл, разбіваючы яго на асобныя файлы вызначанай даўжыні. У якасці аргументаў ёй трэба ўказаць імя крынічнага файла і прэфікс імён выніковых файлаў. Імёны выніковых файлаў будуць складацца з гэтага прэфікса і двух дадатковых літар аа, ab, ас і г. д. (без прабелаў і кропак паміж прэфіксам і літарамі). Калі прэфікс імёнаў файлаў не зададзены, то прадвызначана ўжываецца х, так што выніковыя файлы будуць звацца хаа, xab і г. д.
Скласці атрыманыя фрагменты ў зыходны файл можна камандай cat
Ужыванне split [OPTION] [INPUT [PREFIX]] прадвызначаны памер часткі роўны 1000 радкоў, а PREFIX роўны «x». Калі імя уваходнага файла (INPUT) зададзены як «-», то чытаецца стандартны увод.
Аргументы, абавязковыя для доўгіх ключоў, абавязковыя і для кароткіх: -a, --suffix-length=Н выкарыстоўваць суфіксы даўжыні Н (прадвызначана 2) -b, --bytes=КОЛЬКАСЦЬ запісваць у кожны выходны файл зададзеную КОЛЬКАСЦЬ байтаў -C, --line-bytes=КОЛЬКАСЦЬ запісваць не больш зададзенай КОЛЬКАСЦі байтаў з радка -d, --numeric-suffixes ужываць лікавыя, а не літарныя суфіксы -l, --lines=КОЛЬКАСЦЬ запісваць у кожны выніковы файл зададзеную КОЛЬКАСЦЬ радкоў --verbose друкаваць паведамленні ў стандартны паток памылак перад дкрыццём чарговага выходнага файла --help паказаць гэтую даведку і выйсці --version паказаць інфармацыю аб версіі і выйсці
Пры заданні колькасці байтаў можна ўжываць суфікс: b азначае 512b, k — 1kb, m — 1Mb.
Катэгорыя:Утыліты UNIX