Сяргей Апанасавіч Міхальчу́к (, вёска Скабін, , Мінская вобласць — ) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Псеўданім — Скабінскі С.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951 годзе скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года.

Творчасць У друку выступае з 1949 года (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А. Гайдара, , В. Біянкі, А. Вішні, Л. Панцялеева, , , , , Ю. Смуула, Ч. Айтматава, І. Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Таццян6а Бохан Он родом из Скабина: исполнилось 95 лет заслуженному деятелю культуры Беларуси Сергея Михальчука // Газета Капыльскага раёна «Слава працы» Михальчук Сергей Афанасьевич // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі