Раман Волкаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец наваполацкага футбола, у юнацкім узросце апынуўся ў мінскім «Лакаматыве», пазней трапіў у «Нафтан». Не замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клуба, таму аддаваўся ў арэнды. Гуляючы ў арэндзе за мазырскую «Славію» ў 2009 годзе, выратаваў гэты клуб ад вылету з Першай лігі, забіўшы вырашальны мяч у дадатковым матчы супраць «Спартака».
У 2011 годзе паўторна апынуўся ў мазырскім клубе, якому дапамог трапіць у Вышэйшую лігу. У 2012 годзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату (11 галоў).
У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск», але не замацаваўся ў асноўным складзе і ў ліпені 2013 года вярнуўся ў «Славію». У «Славіі» хутка вярнуў сабе месца ў асноўным складзе.
Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе. Раман, пакінуўшы мазырскі клуб, спрабаваў замацавацца ў складзе дэбютанта Вышэйшай лігі «Слуцка», але ў сакавіку 2014 года слуцкі клуб развітаўся з нападнікам, і неўзабаве Волкаў перайшоў у «Іслач».
У складзе «Іслачы» трывала гуляў у аснове, забіў 6 галоў. У ліпені 2014 года пакінуў клуб у сувязі з заканчэннем кантракта і ў жніўні далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». У складзе мікашэвіцкага клуба стаў пераможцам Першай лігі 2014. У студзені 2015 года пакінуў «Граніт».
У сакавіку 2015 года пасля прагляду стаў іграком наваполацкага «Нафтана». Пачынаў сезон, пераважна выходзячы на замену, а пасля зыходу ўлетку з каманды Вадзіма Дземідовіча замяніў яго на пазіцыі асноўнага нападніка, у выніку з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.
У лютым 2016 года праходзіў прагляд у тульскім «Арсенале», але не падышоў расійскаму клубу. У выніку, падпісаў кантракт з «Віцебскам». У складзе «Віцебска» хутка стаў асноўным нападнікам, з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе. Сезон 2017 таксама пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск».
У студзені 2018 года далучыўся да «Гомеля» і неўзабаве падпісаў кантракт. У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года перайшоў у «Гарадзею». Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе гарадзейцаў, аднак пазней стаў звычайна выхадзіць на замену, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Белшыне», але ён скончыўся беспаспяхова. Пазней далучыўся да малдаўскага клуба «Сфынтул Георгэ» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пакінуў клуб у ліпені 2021 года.
У жніўні 2021 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе за паўгады паспеў забіць 8 галоў і стаць другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У лютым 2022 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». Стаў асноўным нападнікам каманды, у другой палове сезона 2022 амаль не гуляў з-за траўмы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Дняпром». У ліпені 2023 года пакінуў магілёўскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2013 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2014 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2012 Уладальнік Кубка Малдовы: 2021 Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2021
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Сфынтул Георгэ Суручэнь Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў