Алег Страхановіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008).

Клубная кар’ера Выхаванец пінскага футбола, дзе і пачынаў кар’еру. Гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Казахстане і Літве. Найлепшыя сезоны правёў у БАТЭ (2002—2004) і МТЗ-РІПА (2005—2008). Пазней паспяхова выступаў у мінскім «Дынама», гродзенскім «Нёмане», мазырскай «Славіі».

У лютым 2013 года перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ», дзе трэнерам быў Юрый Пунтус, з якім Страхановіч працаваў у БАТЭ і МТЗ-РІПА. У кастрычніку 2013 года, пасля сыходу са смалявіцкага клуба Юрыя Пунтуса, таксама пакінуў клуб.

У лютым 2014 года пачаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі», неўзабаве пасля таго як гэту каманду ўзначаліў Юрый Пунтус. У выніку распачаў сезон 2014 у складзе мазырскага клуба ў якасці гуляючага трэнера. Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 трывала гуляў у аснове на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з мазыранамі. Сезон 2017 пачынаў, выходзячы на замену, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і ў снежні 2017 года стала вядома, што Страхановіч пакінуў клуб.

У сакавіку 2018 года паведамлялася аб магчымым завяршэнні кар’еры Страхановічам, аднак у красавіку паўабаронца папоўніў склад клуба Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4». Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу.

У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», а ў жніўні перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан». Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.

Міжнародная кар’ера У 2006—2008 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2002 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2003, 2004, 2009 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2008 Пераможца Кубка Беларусі: 2008 Найлепшы ігрок чэмпіянату Беларусі: 2006 Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2008 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (5): 2001, 2003, 2004, 2006, 2008

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Кронан Стоўбцы