Даніэл Карлтан Гайду́зек (, , Іонкерс, ЗША — , Тромсё, Нарвегія) — амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976 годзе разам з Б.Бламбергам «за адкрыцці, якія датычацца новых механізмаў паходжання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў».
Біяграфія Скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт (1943). З 1949 года ў Гарвардскім універсітэце, у 1954 годзе — у Пастэраўскім інстытуце ў Тэгеране, у 1955—1957 гадах у Інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Мельбурне, з 1958 года ў Нейралагічным цэнтры Нацыянальнага інстытута здароўя (ЗША).
У 1950-х гадах Гайдузек раскрыў інфекцыйную прыроду нейралагічнага захворвання куру, распаўсюджаную ў той час сярод жыхароў Новай Гвінеі племені фарэ. Жывучы доўгі час сярод абарыгенаў племені і вывучаючы гэтую хваробу, ён звязаў з'яўленне захворвання з традыцыяй канібалізму — з'ядання мозгу памерлых. Ён лічыў, што куру выклікаецца «латэнтным вірусам». Аднак, пазней высветлілася, што інфекцыйны агент куру — прыён, г.зн. нармальны бялок арганізма, які прыняў патагенныя ўласцівасці з-за змены канфармацыі.
Аўтар навуковых прац па вірусалогіі, эпідэміялогіі, педыятрыі, генетыцы і эвалюцыі чалавека ў ізаляваных папуляцыях. Стваральнік вучэння пра павольныя вірусныя інфекцыі чалавека (хваробы з працяглым інкубацыйным перыядам і пашкоджаннем ЦНС).
Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі неўралогіі.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.
Спасылкі Гайдузек (Gaidusek), Д.К. Біяграфія на сайце n-t.ru Аўтабіяграфія Карлтана Гайдузека на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Вірусолагі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта