Сіпора () або Сіпура () — востраў у Індыйскім акіяне на захад ад Суматры. Уваходзіць у склад архіпелага Ментавай. Плошча — 845 км². Насельніцтва (2000 г.) — 12 840 чал.

Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка ўзгорыстая. Найвышэйшы пункт — 845 м. 10—15 % паверхні займаюць лясы. Клімат трапічны, вельмі вільготны.

Карэнныя насельнікі — ментавайцы. Аднак большасць сучаснага насельніцтва складаюць выхадцы з Явы і Суматры, якія займаюцца сельскай гаспадаркай. Развіваецца турызм. Востраў папулярны сярод прыхільнікаў сёрфінга.

На Сіпоры месціцца адміністрацыйны цэнтр астравоў Ментавай — горад Цья-Педжат.

Спасылкі Pulau Sipura / West Sumatra

Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы Інданезіі Катэгорыя:Астравы Ментавай