Данатас Навікас (, нар. 30 чэрвеня 1983, Укмярге) — літоўскі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінія» з Крацінгі.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў родным горадзе Укмярге, пазней гуляў за розныя клубы, але найбольшую колькасць матчаў правёў за клайпедскі «Атлантас». У 2008 гуляў за белгарадскі клуб «Салют-Энергія», а ўлетку 2009 далучыўся да «Мінска». У сезоне 2012 гуляў за «Славію-Мазыр», пасля чаго вярнуўся ў «Атлантас».
З 2015 года гуляў у Першай лізе за «Палангу», якой у сезоне 2017 дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу. З 2018 года пачаў працаваць трэнерам у «Атлантасе», выступаючы таксама ў Другой лізе за «Атлантас B», аднак пазней «Атлантас B» быў выключаны з Другой лігі, і паўабаронца перабраўся ў «Мінію» з Крацінгі, разам з якой перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2004, 2014 Уладальнік Кубка Літвы: 2003 Пераможца Першай лігі Літвы: 2017 Пераможца Другой лігі Літвы: 2018 (зона Захад) Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі ФК Мінія Крацінга Катэгорыя:Ігракі ФК Паланга Катэгорыя:Ігракі ФК Круоя Пакруойіс Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шылуце Катэгорыя:Ігракі ФК Салют Белгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Інкарас Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Вянібе Укмерге