Сяргей Кавальчук (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Доўгі час гуляў за мінскае «Дынама». У 2004—2005 гадах правёў паўтара сезона ў хабараўскай «СКА-Энергіі», пасля чаго апынуўся ў салігорскім «Шахцёры», якому дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі.

У пачатку 2011 года перайшоў у мазырскую «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011. У сезоне 2012 страціў месца ў аснове. У лютым 2013 года стаў іграком «Смаргоні». У сезоне 2013 быў асноўным абаронцам каманды. Пакінуў «Смаргонь» у студзені 2015 годаШесть футболистов покинули "Сморгонь".

З сакавіка 2015 года стаў рыхтавацца да сезона разам з мінскімі «Крумкачамі». У красавіку 2015 падпісаў з дэбютантамі Першай лігі кантрактСергей Ковальчук, Роман Гаев и Горнак перешли в «Крумкачы». Дапамог клубу па выніках сезона 2015 атрымаць пуцёўку ў Вышэйшую лігу, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера У 2003 годзе згуляў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 1997, 2005 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001, 2010 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2000, 2003, 2006, 2007 Уладальнік Кубка Беларусі: 2003 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1997 Д1 Дынама 9 0 1998 Д1 Дынама 16 4 1999 Д1 Дынама 28 7 2000 Д1 Дынама 29 9 2001 Д1 Дынама 26 4 2002 Д1 Дынама 23 2 2003 Д1 Дынама 30 2 2004 Д2 СКА-Энергія 24 1 2005 (1) Д2 СКА-Энергія 7 1 2005 (2) Д1 Шахцёр 13 2 2006 Д1 Шахцёр 23 3 2007 Д1 Шахцёр 19 2 2008 Д1 Шахцёр 30 3 2009 Д1 Шахцёр 26 3 2010 Д1 Шахцёр 5 0 2011 Д2 Славія 27 4 2012 Д1 Славія 18 0 2013 Д2 Смаргонь 26 0 2014 Д2 Смаргонь 25 0 2015 Д2 Крумкачы 29 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск