Вячаслаў Голік (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Савіце». Пасля таго, як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у «Нафтан». Не здолеў замацавацца ў наваполацкім клубе і быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у якую перайшоў у пачатку 2012 года на сталай аснове. У сакавіку 2013 стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года пакінуў мікашэвіцкі клуб, у другой палове 2013 года аднаўляўся пасля траўмы.

У красавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Рэчыцай-2014». У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дапамог камандзе заняць высокае пятае месца ў Першай лізе 2014.

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры», аднак у выніку пачаў сезон у складзе светлагорскага «Хіміка», дзе правёў пяць гадоў і быў адным з асноўных абаронцаў.

У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі.

Міжнародная кар’ера У 2009 годзе гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2009 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2011

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 Д2 Савіт 3 0 2008 Д1 Савіт 6 1 2009 Д1 Нафтан 1 0 2010 Д2 Славія 24 2 2011 Д2 Славія 4 1 2012 Д1 Славія 8 0 2013 (1) Д2 Граніт 4 0 2014 Д2 Рэчыца-2014 24 1 2015 Д2 Хімік 26 2 2016 Д2 Хімік 22 2 2017 Д2 Хімік 27 1 2018 Д2 Хімік 22 1 2019 Д2 Хімік 18 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск