Латгальскае ўзвышша () знаходзіцца на паўднёвым усходзе Латвіі, у басейне рэк Даўгава, Дубна, Малта, Рэзэкнэ.

Вышыня да 289 м (гара Ліелайс Ліепукалнс). У аснове складзена пераважна з мергеляў і даламітаў дэвону, на паверхні — рыхлыя марэнна-гліністыя старажытнаазёрныя і флювіягляцыяльныя адклады. Рэльеф марэнна-ўзгорысты (камы, старажытныя даліны сцёку, азёрныя катлавіны). Больш за 600 азёр (Рушану, Разна, Сівэрс, Эжэзэрс, Дрыдзіс і інш.). Хваёвыя і мяшаныя лясы.

Раён ільнаводства. Развіваецца турызм.

Літаратура

Катэгорыя:Узвышшы Латвіі