Руслан Юдзянкоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клубах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль.
Улетку 2011 года перайшоў у мазырскую «Славію» і дапамог ёй выйграць Першую лігу. У Вышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клуб.
У пачатку 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і брэсцкім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сезона 2014, пасля чаго у маі 2014 года атрымаў траўму. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але ўжо ў складзе «Гарадзеі». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з гэтым клубам на сезон 2015. Па выніках сезона 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб.
У студзені 2016 года праходзіў прагляд у «Белшыне», але не падышоў бабруйчанам. У лютым стаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт. Па выніках сезона 2016 разам з «Гомелем» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком асновы гамяльчан, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем».
З лета 2018 года стаў капітанам каманды. Сезон 2019 пачынаў на лаўцы запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падпісаў новае пагадненне з «Гомелем». У сезоне 2021 у якасці трывалага іграка асновы дапамог гомельскай камандзе заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі.
У лютым 2022 года пакінуў «Гомель» і хутка далучыўся да казахстанскага «Мактаарала», у сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам. У пачатку 2024 года «Мактаарал» не быў дапушчаны да новага сезона Прэм’ер-лігі, і ў лютым абаронца перайшоў у «Кайсар».
Міжнародная кар’ера 8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Эстоніі (0:2).
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2010, 2011, 2016 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2005 дубль Дняпро-Трансмаш 9 0 2006 Д1 Дняпро 1 0 2007 Д1 Дняпро 8 0 2008 Д2 Спартак 20 1 2009 Д2 Ведрыч-97 26 8 2010 (1) Д2 Ведрыч-97 15 4 2010 (2) Д2 Гомель 10 0 2011 (1) дубль Гомель 13 1 2011 (2) Д2 Славія 14 5 2012 Д1 Славія 29 1 2013 Д1 Славія 28 2 2014 (1) Д2 Граніт 5 1 2014 (2) Д2 Гарадзея 5 0 2015 Д2 Гарадзея 17 0 2016 Д2 Гомель 25 7 2017 Д1 Гомель 27 1 2018 Д1 Гомель 24 0 2019 Д1 Гомель 21 2 2020 Д2 Гомель 22 5 2021 Д1 Гомель 26 1 2022 Д1 Мактаарал 25 1 2023 Д1 Мактаарал 26 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Шклоў Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Мактаарал Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда